СЯРЭ́ДНЯЯ СПЕЦЫЯ́ЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ,

узровень адукацыі, які набываецца на базе поўнай або няпоўнай агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пачатковай прафес. адукацыі і забяспечвае індывіду веды, уменні і навыкі, неабходныя для самаст. выканання работ пэўнай складанасці, кіраўніцтва першаснымі вытв. звёнамі, дапамогі спецыялістам вышэйшай кваліфікацыі. С.с.а. даюць сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, вышэйшыя прафес. вучылішчы, прафес.-тэхн. каледжы і вышэйшыя каледжы (гл. таксама раздзел Асвета ў арт. Беларусь).

т. 15, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)